Філіял установы культуры «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей» «Галерэя мастацтваў»

Галерэя мастацтваў адкрыта ў ліпені 2004 г. Размясцілася ў будынку Чырвоных Казармаў, пабудаваных яшчэ ў ХІХ стагоддзі.

Дзейнасць філіяла музея ў асноўным накіравана на размяшчэнне выстаў майстроў народнай творчасці, дзіцячых работ, персанальных выстаў мастакоў не толькі Бярозаўшчыны, Брэста і Мінска, але і краін СНД, а таксама далёкага замежжа.

Штогод у філіяле музея «Галерэя мастацтваў» арганізоўваецца 14-15 выстаў, у тым ліку і замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь.